21:12 

Мафусаіл. Лагодны рабацяга.

alexanderbelski
"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"
«Вось пабачыце, - казалі яны, - ён будзе калі-небудзь хадзіць у карэце на пару з самымі лепшымі, самымі шляхетнымі коньмі!»… Як жа яны памылялісь…




У красавіцкую спёку, якая цягне на ўсю ліпеньскую, Магілёўскі тэатр лялек у межах праекта "ДРУГАЯ СЦЭНА" гасцінна расчыніў свае дзверы, каб падарыць нам такую жаданаю прахалоду і паказаць спектакль "Мафусаіл" па творы Шалома Алейхема.

Магілёўцаў сабралася не шмат, але так і мусіла быць, каб стварыўся кантакт, каб кожны гледач адчуў сабе ў самым сэрцы спектакля. Сапраўдным сюрпрызам было тое, што ўсіх адразу запрасілі на сцэну,бо месцы для гледачоў былі менавіта на ёй. Вось такі вось эксперымент, шчыра кажучы ўдалы.



Камерны монаспектакль быў незвычайна жывы, акторка атыграла яго на адным ўздыхе. Неўзабаве, сорак хвілін праляцелі як адна, нават і не верылась, што ўжо трэба збірацца ды пакідаць тэатр.

Жывая музыка флейты, шчырая, сапраўдная гісторыя з такім нечакана трагічным завяршэнням пра лёс коніка Мафусаіла, якога так празвалі за тое, што ён быў вельмі стары, не меў ніводнага зуба ў роце, калі не лічыць двух-трох пінчукоў, якімі ён жаваў, калі было што жаваць, нікога не заставіла абыякавым і засталася недзе ўнутры кожнага з нас, хто прысутнічаў на спектаклі.

Вялікі дзякуй Таццяне Дзіваковай, за шчырасць, за дабрату, якая так і л’ецца з гэтай маладой і безумоўна таленавітай акторкі. Дзякуй Вольге Клязовіч за жывы гук флейты, без якога гэтую гісторыю і не ўявіць. Дзякуй Дзівакоў Юрка, Таццяна Душэўская, што паставілі гэты спектакль.



Калі, не дай Божа, дзіця памірае ў хаце, не ведаю, ці галосяць па ім так, як галасілі Касрыэл ды Касрыэліха па сваёй страце, па сваёму беднаму коніку, па старым Мафусаілу.



© Аляксандр Бельскі, 2012

URL
   

Мысли вслух

главная