Добро пожаловать

Усаживайтесь поудобнее и погружайтесь в омут мыслей=)

URL
17:16

"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"


Аляксандр Бельскі
2012


"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"
Грамадзкі цэнтр «Кола Сяброў» , які размясціўся ў прыватным доме па вуліцы Чкалава 16, стаў улюблёным месцам сустрэч аматараў беларусчыны. Гурток беларускай мовы расчыняе свае дзверы кожную сераду, а колькасць творчых, навуковых, грамадскіх сустрэч, якія адбываюцца штотыднёва і падлічыць цяжка.



Дваццатага чэрвеня магілёўцы, якіх прыйшло каля пяцідзесяці, сустрэліся з Алегам Хаменка, лідарам фолк-гурта “Палац”, тэле-радыё вядучым, культуролагам, кампазітарам.
Гурт ужо ў 1993 годзе патрапіў у дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы, праз год адбыліся першыя гастролі ў Германіі, яшчэ праз год у продажы з’явіўся першы альбом.



«Палац» ўдзельнічаў і перамагаў у такіх фэстах як «Славянскі базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Германія), «Азія Даўысы» (Казахстан), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краіна мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь).
У гурце “Палац” граў Зміцер Вайцюшкевіч, які прыязджаў да магілёўцаў у гэтую вясну, зноў жа ў “Колу сяброў”.



Вернемся да Алега Хаменка, які з самага пачатку сустрэчы вызначыў для сябе ролю дзяжурнага і, шчыра кажучы, выдатна з ёй справіўся.
За дзьве гадзіны творчай сустрэчы, Алег паспеў распавесці пра тое, як адбываецца пошук беларускіх народных песен. Расказ сплятаўся з жартамі, цікавымі выпадкамі. Выканаўца прызнаўся, што яго нават з папом блыталі. Чаго толькі ў жыцці не бывае.
Хаменка неверагодна адкрыты чалавек. Было відаць, што яго перапаўняюць гісторыі, якімі ён жадае падзяліцца. Нават спеў ён спыняў, каб расказаць новыя цікаўнасці.



Большасць выкананых песень былі народнымі, старажытнымі, сабранымі з самых далёкіх куткоў Беларусі і, дзякуючы Алегу, захаванымі. Акрамя фальклора прагучалі і аўтарскія песні, якія былі не менш каларытнымі.
Алег Хаменка не мог не закрануць праблему ўжывання беларускай мовы. Музыка лічыць, што яе ўжыванне трэба пашыраць і шчыра жадае, каб кожны беларус хоць як, але размаўляў менавіта па-беларуску.



Не абыйшлі бокам і народныя святы, традыцыі, нават пра інтэрнэт паразмаўлялі.
У канцы творчай сустрэчы адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб сяброўстве з Таварыствам Беларускай Мовы з рук Алега Хаменкі.



Прысутнічыя доўга не жадалі адпускаць Алега. Кожны жадаў фотаздымак ды аўтограф на памяць. Жадаючыя маглі набыць кнігі, цішоткі, кружэльнікі. Кожны атрымаў памятныя значкі.

Аляксандр Бельскі
2012


"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"


У памяшканні Колы сяброў, што знаходзіцца на Чкалава, кожную сераду збіраюцца прыхільнікі беларусчыны, каб заняцца ўдасканаленнем свайго ведання роднай мовы, каб адкрыць для сябе новыя старонкі беларускай культуры, каб сустрэцца адзін з адным і падзяліцца навінамі.



Дваццаць трэцяга мая, ўсіх, хто пажадаў правесці вечар “па-беларуску”, чакаў прыемны сюрпрыз. Гурток беларускай мовы ў гэты дзень змяніла вечарына ў межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Да магілёўцаў завіталіся паэтка Ларыса Раманава і бард Андрэй Мельнікаў з праграмай "Святая вада".

Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім падзякаваць Богу.


Праграма атрымалася насычаная. Спачатку ўсе яшчэ раз праглядзелі анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!», які з’яўляеццп першым прафесійна зробленым анімацыйным фільмам, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Лёкка, з гумарам, мультфільм зацікаўлівае кожнага гледача падзеямі беларускай гісторыі і культуры. Менавіта такія каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.



Вясна.


Вяслуе сонца ў дом
у чоўне
па залатым блакіце.
Адчыніць дзверы толькі той,
Хто зможа сам раскрыцца.
Разгорне крылцы матылёк
І ў танцы пройдзе над зямлёю:
“Я пагляджу на ўсё здалёк,
Я бездань назаву зямлёй сваёю”.

Ларыса Раманава





Працягнула вечарыну Ларыса Раманава, паэтка, удзельніца шматлікіх навуковых міжнародных канферэнцый, даследчыца розных тэм беларускай традыцыйнай культуры. Яна прэзентавала свой новы сборнік вершаў “Святая вада”. Кожны з вершаў, гэта маленькая гісторыя, якую перажыла паэтка. Ларыса так лёкка вяла размову, што ўяўлялася, што яна твая блізкая сяброўка, якая распявадае табе пра апошнія падзеі свайго жыцця. Паэтка таксама прадэманстравала сваю ўласную калекцыю рушнікоў, распавяла пра сэнс ўзораў і наогул пра значнасць рушнікоў у жыцці нашых продкаў.



Зачыняў мерапрыемства выканаўца аўтарскай песні , літаратар, сталы ўдзельнік фэстывалю беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва» - Андрэй Мельнікаў. Са сваёй багатай аўдыёграфіі, ён выканаў каля дваццаці песен, некаторыя з іх спяваліся ўсімі разам. Андрэй Мельнікаў, у паўзах паміж песнямі, прыдумваў каверзныя пытанні, за якія магчыма было атрымаць прызы ад Будзьмы. Было багата кружэльнікаў, цішотак, паштовак, торб, але атрымаць іх было не так проста, бо пытанні былі не самымі простымі.



І хаця не відаць – куды, і надзея – ні на каго, ты паслухай: звіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.
Гэта – скрозь цемру прамень. Гэта – вецер, што рве смугу.
Гэта – новы сонечны дзень. Гэта – праз забароны рух.
Гэта – годна падняты сцяг. Гэта – шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта – крыж на тваіх плячах. Гэта – людзi разам з табой.
Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм. Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!




Вечарына прайшла ў цёплай, амаль сямейнай атмасферы, незадаволеных дакладна не засталось. Кожны меў магчымасць асабіста паразмаўляць з гасцямі, зрабіць фотаздымак на памяць.



Ларыса Раманава і Андрэй Мельнікаў паабяцалі зноў завітацца да нас у кастрычніку.

© Аляксандр Бельскі, 2012


"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"
«Вось пабачыце, - казалі яны, - ён будзе калі-небудзь хадзіць у карэце на пару з самымі лепшымі, самымі шляхетнымі коньмі!»… Як жа яны памылялісь…




У красавіцкую спёку, якая цягне на ўсю ліпеньскую, Магілёўскі тэатр лялек у межах праекта "ДРУГАЯ СЦЭНА" гасцінна расчыніў свае дзверы, каб падарыць нам такую жаданаю прахалоду і паказаць спектакль "Мафусаіл" па творы Шалома Алейхема.

Магілёўцаў сабралася не шмат, але так і мусіла быць, каб стварыўся кантакт, каб кожны гледач адчуў сабе ў самым сэрцы спектакля. Сапраўдным сюрпрызам было тое, што ўсіх адразу запрасілі на сцэну,бо месцы для гледачоў былі менавіта на ёй. Вось такі вось эксперымент, шчыра кажучы ўдалы.



Камерны монаспектакль быў незвычайна жывы, акторка атыграла яго на адным ўздыхе. Неўзабаве, сорак хвілін праляцелі як адна, нават і не верылась, што ўжо трэба збірацца ды пакідаць тэатр.

Жывая музыка флейты, шчырая, сапраўдная гісторыя з такім нечакана трагічным завяршэнням пра лёс коніка Мафусаіла, якога так празвалі за тое, што ён быў вельмі стары, не меў ніводнага зуба ў роце, калі не лічыць двух-трох пінчукоў, якімі ён жаваў, калі было што жаваць, нікога не заставіла абыякавым і засталася недзе ўнутры кожнага з нас, хто прысутнічаў на спектаклі.

Вялікі дзякуй Таццяне Дзіваковай, за шчырасць, за дабрату, якая так і л’ецца з гэтай маладой і безумоўна таленавітай акторкі. Дзякуй Вольге Клязовіч за жывы гук флейты, без якога гэтую гісторыю і не ўявіць. Дзякуй Дзівакоў Юрка, Таццяна Душэўская, што паставілі гэты спектакль.



Калі, не дай Божа, дзіця памірае ў хаце, не ведаю, ці галосяць па ім так, як галасілі Касрыэл ды Касрыэліха па сваёй страце, па сваёму беднаму коніку, па старым Мафусаілу.



© Аляксандр Бельскі, 2012


"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"
Ёсць гарады, прыдуманыя Богам

Уладзімір Арлоў



Полацк… як ганарліва гучыць імя аднаго з самых старажытных гарадоў Кіеўскай Русі. Полацк… і мы нібы чуем журчанне Палаты, якая спяшаецца ў Заходнюю Дзвіну. Сапраўды, калі б не было Полацка, то яго абавязкова трэба было прыдумаць, але хапіла б нам фантазіі? Адказ з’яўляецца імгненна, канешне не.
Кожны з беларусаў мусіць хоць раз пабываць у Полацку, каб адчуць тую неверагодную атмасферу, якая пануе там. У Беларусі даволі шмат цікавых мясцін, але ў параўнанні з Полацкам яны цмянеюць. Гуляючы па вуліцах горада, гледзячы на гістарычныя будынкі, ты з галавой акунаешся ў вір гісторыі, час тут замірае, нават дыхаеш ты праз раз, каб не спугнуць гэта пачуццё. Полацк ветліва сустракае ўсіх, хто жадае наведаць яго і шчодра дорыць непаўторныя ўражанні, якія прабяраюць глыбока і надоўга.

Галоўная асацыяцыя з Полацкам – гэта, канешне ж, Ефрасіння Полацкая, унікальная жанчына, якая зрабіла сэнсам свайго жыцця дапамогу іншым. Як мала такіх людзей у свеце, і як бы змяніўся свет, каб такіх людзей, як яна, было б больш! Адукаваная дзяўчына жыла ў келлі, у якой знаходзілася бібліятэка, і шмат чытала. Зарабляла грошы перапісваннем кніг, але зарабляла не для сябе. Усё, што атрымлівала Ефрасіння, яна раздавала як міласціну. За гады жыцця яна зрабіла столькі, колькі шматлікія не могуць зрабіць пакаленнямі. Пад яе заступніцтвам быў заснаваны манастыр, пабудаваны храм, царква. Крыж Ефрасінні Полацкай, як непамерная рэлігійная каштоўнасць, знакаміты на ўвесь свет. Так, крыж страчаны, але я, як і ўсе вернікі, веру ў тое, што ён знойдзецца і вернецца да нас у свой час. Ефрасіння, першая жанчына кананізаваная ў святыя, мірна пакоіцца ў родным Полацку і дапамагае ўсім, хто шчыра просіць у яе дапамогі. Яна стала сапраўдным сімвалам Полацка.

Здалёк відаць жамчужыну архітэктуры дрэўняй Русі – Сафійскі сабор. Ён магутна ды станіста размясціўся на самым высокім беразе Заходняй Дзвіны. Для будаўніцтва сабора прыязджалі прафесійныя дойліды з розных краін свету. З цягам часу, разам з Полацкам, храм перажыў шматлікія перабудовы, пажары, разбурэнні і другія драматычны падзеі. Пасля апошняй з іх сабор стаў прадстаўляць сабой однаапсідную базіліку, арыентаваную на поўнач. Сабор атрымаў і новае рашэнне інтэр'еру. Але гэта ўсё не згубіла яго душы, якая гучыць арганнай музыкай і прасякнута духоўнасцю, дабрадзейнасцю і чымсьці узнёслым.

Цэнтрам духоўнага жыцця я бы назваў Спаса-Эўфрасін’неўскі манастыр, менавіта там знаходзяцца мошчы Прападобнай Ефрасінні Полацкай і копія крыжа.
Полацк не перастае здзіўляць нас, паступова адчыняючы свае таямніцы. Цікавасць вызываюць велізарныя валуны з выбітымі на іх крыжамі, выяўленыя па плыні Заходняй Дзвіны і на сушы. Яны атрымалі назву Барысавы камяні па імя полацкага князя Барыса Усяслававіча. Першапачаткова лічылі, што іх прызначэнне – гэта адзначаць маршруты гандлёвых шляхоў, але я ўсё ж лічу, што яны раней былі сімваламі язычніцтва, а толькі потым, пры хрысціянізацыі насельніцтва, на іх былі вычэсваны крыжы ды надпісы. Зараз захавалася толькі чатыры камяні, адзін з якіх знойдзены ў пяці кіламетрах ад Полацка і усталяваны ў Сафійскага сабора.
Славутасцю Полацка я б назваў і Чырвоны мост, які пракладзены праз раку Палата і атрымаў сваю назву ў памяць аб кровапралітным баі паміж рускімі і французамі падчас Айчыннай вайны 1812 года.

І гэта яшчэ не ўсё, у Полацку ёсць шмат помнікаў. Напрыклад, помнік першадрукару Францыску Скарыну – вядомаму палачаніну. Менавіта ў родным Полацку Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. Недалёка знаходзіцца помнік Сімеону Полацкаму, таксама палачаніну, аднаму з ранніх прадстаўнікоў рускамоўнай сілабічнай паэзіі. Пра тое, што сваё годнае месца ў Полацку займае помнік Ефрасінні Полацкай, і казаць не трэба. Вось цікава, што да іх арганічна ўпісаўся помнік Усяславу Чарадзею, бо гэта паганскі персанаж. У Полацку знаходзіцца помнік літары «Ў», адзіны ў Беларусі.

Не сказаць пра тое, што Полацк з’яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы, проста немагчыма. Месца цэнтра пазначана помнікам у выглядзе компаса. Калі падумаць, то Полацк не толькі фактычны геаграфічны цэнтр, а сапраўднае сэрца Ероўпы, бо з’яўляецца горадам духоўным, горадам прасвятлення.
Усех наведавальнікаў Полацка сардэчна запрашаюць шматлікія музеі: музей Беларускага кнігадрукавання, Краязнаўчы музей, Прыродна-экалагічны музей, Дзіцячы музей, домік Пятра I (цікавы тым, што там, па лягендах, спыняўся сам цар), а таксама музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, Музей баявой славы , музей ткацтва і іншыя.

Пра Полацк можна размаўляць гадзінамі, у кожным сказе выкарыстоўваючы словы: магутны, непаўторны, найпрыгажэйшы, магчыма абыйсці ўсе музеі Полацка, наведаць саборы ды храмы, захапіцца шматлікімі помнікамі, прагуляцца па Кургану баявой славы, паглядзець на Вечны агонь ці проста спусціцца да берага Заходняй Дзвіны. Што бы ты ні рабіў, гэта застанецца ў тваім сэрцы, у тваёй памяці назаўсёды, бо Полацк – гэта горад, у які хочацца вярнуцца.


© Аляксандр Бельскі, 2012


politex.mogilev.by/index.php?option=com_content...

www.usebelarusy.by/be/content/krayaglyady/24540...

"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"
Битва за Землю начнётся на воде.




Глупо было бы говорить о том, что мы идём на этот фильм за уникальным сюжетом. Битв за Землю мы повидали много, были они и на воде, и в воздухе, да и инопланетянами нас уже не удивить.
О чём же нам поведает Морской бой? Да о том, что общительность людей сыграет с ними злую шутку. Наука движется вперёд семимильными шагами, учёные отыскивают планету, где по всем показателям может быть жизнь. Что же делать с обнаруженной планетой? Конечно же, отправить ей послание – мир, дружба, жвачка. Но выясняется, что спам не любят все.
Инопланетян вдохновил полученный сигнал и они дружной командой отправились на смотрины новых «друзей». Дорога до Земли оказалась напряжённой, дорожный сервис в Космосе никакой, от инопланетной колонны откалывается передающее устройство и накрывает своими обломками приличную часть города, унося жизни тысяч людей. Уже с этой минуты мы понимаем, что спецэффекты, за которыми мы и идем на Морской бой, будут впечатляющими, но это только начало. Отделавшись малыми потерями, внеземная дивизия всё же приземляется в море. Они и не догадываются, что приём для них будет отнюдь не радушный.
Морской бой вышел патриотичным фильмом. Тут и военные, которые, не смотря на полученные травмы, проходят реабилитацию для участия в новых сражениях. Тут и морские офицеры на пенсии, которых, как оказалось, рано списали в тираж. Да и главный герой, этакий бабник-неуданик, проходит исправление в ВМФ. В общем, лента показывает если не полное бесстрашие главных героев перед надвигающейся опасностью, то точно самоотверженность и силу взять себя в руки в переломный момент. Именно это и погубило, званных, но не жданных гостей.
Сражение начинается, как уже понятно из названия, на воде. Сцены более чем зрелищны: сокрушающие взрывы, корабли разлетающиеся на куски… Картинка завораживает и держит в напряжении. Морской бой может не поразить актёрской игрой, не удивить Рианной в роли бравого бойца, но на спецэффекты здесь денег не пожалели, что делает его ярким блокбастером сезона. Отсутствие 3Д ничем не портит картинку, а делает её даже ближе и роднее.
Двухчасовой батл, естественно, заканчивается победой землян. Старая и молодая гвардии объединяются и спасают мир от уничтожения. Главный герой получает руку и сердце любимой от главнокомандующего ВМФ США, а зритель остаётся под впечатлением от увиденного. Фильм оправдал возложенные на него надежды, получился лёгким, понятным, несомненно, захватывающим и зрелищным.

8 из 10


А не вспомнить ли нам старый добрый Морской бой? Листовка фильма уже расчерчена, осталось только разместить корабли и погрузится уже в свою игру, исход которой зависит только от тебя.

©Александр Бельский, 2012