"Не любо - не слушай, а врать не мешай!"


У памяшканні Колы сяброў, што знаходзіцца на Чкалава, кожную сераду збіраюцца прыхільнікі беларусчыны, каб заняцца ўдасканаленнем свайго ведання роднай мовы, каб адкрыць для сябе новыя старонкі беларускай культуры, каб сустрэцца адзін з адным і падзяліцца навінамі.



Дваццаць трэцяга мая, ўсіх, хто пажадаў правесці вечар “па-беларуску”, чакаў прыемны сюрпрыз. Гурток беларускай мовы ў гэты дзень змяніла вечарына ў межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Да магілёўцаў завіталіся паэтка Ларыса Раманава і бард Андрэй Мельнікаў з праграмай "Святая вада".

Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім падзякаваць Богу.


Праграма атрымалася насычаная. Спачатку ўсе яшчэ раз праглядзелі анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!», які з’яўляеццп першым прафесійна зробленым анімацыйным фільмам, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Лёкка, з гумарам, мультфільм зацікаўлівае кожнага гледача падзеямі беларускай гісторыі і культуры. Менавіта такія каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.



Вясна.


Вяслуе сонца ў дом
у чоўне
па залатым блакіце.
Адчыніць дзверы толькі той,
Хто зможа сам раскрыцца.
Разгорне крылцы матылёк
І ў танцы пройдзе над зямлёю:
“Я пагляджу на ўсё здалёк,
Я бездань назаву зямлёй сваёю”.

Ларыса Раманава





Працягнула вечарыну Ларыса Раманава, паэтка, удзельніца шматлікіх навуковых міжнародных канферэнцый, даследчыца розных тэм беларускай традыцыйнай культуры. Яна прэзентавала свой новы сборнік вершаў “Святая вада”. Кожны з вершаў, гэта маленькая гісторыя, якую перажыла паэтка. Ларыса так лёкка вяла размову, што ўяўлялася, што яна твая блізкая сяброўка, якая распявадае табе пра апошнія падзеі свайго жыцця. Паэтка таксама прадэманстравала сваю ўласную калекцыю рушнікоў, распавяла пра сэнс ўзораў і наогул пра значнасць рушнікоў у жыцці нашых продкаў.



Зачыняў мерапрыемства выканаўца аўтарскай песні , літаратар, сталы ўдзельнік фэстывалю беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва» - Андрэй Мельнікаў. Са сваёй багатай аўдыёграфіі, ён выканаў каля дваццаці песен, некаторыя з іх спяваліся ўсімі разам. Андрэй Мельнікаў, у паўзах паміж песнямі, прыдумваў каверзныя пытанні, за якія магчыма было атрымаць прызы ад Будзьмы. Было багата кружэльнікаў, цішотак, паштовак, торб, але атрымаць іх было не так проста, бо пытанні былі не самымі простымі.



І хаця не відаць – куды, і надзея – ні на каго, ты паслухай: звіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.
Гэта – скрозь цемру прамень. Гэта – вецер, што рве смугу.
Гэта – новы сонечны дзень. Гэта – праз забароны рух.
Гэта – годна падняты сцяг. Гэта – шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта – крыж на тваіх плячах. Гэта – людзi разам з табой.
Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм. Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!




Вечарына прайшла ў цёплай, амаль сямейнай атмасферы, незадаволеных дакладна не засталось. Кожны меў магчымасць асабіста паразмаўляць з гасцямі, зрабіць фотаздымак на памяць.



Ларыса Раманава і Андрэй Мельнікаў паабяцалі зноў завітацца да нас у кастрычніку.

© Аляксандр Бельскі, 2012